Урачыстасці з Будслава будуць трансляваць у жывым інтэрнэт-эфіры
Трансляцыю наладзіць афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Яна пачнецца 6 ліпеня а 15-й гадзіне ды працягнецца на наступны дзень. Нагадаем, у гэтыя дні ў Будславе пройдуць урачыстасці ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай, якія традыцыйна збіраюць дзесяткі тысяч вернікаў.
Пілігрымка ў Будслаў з Мінску пачалася 2 ліпеня, а 4 ліпеня са сталіцы туды паехала на роварах асобная група. Частку шляху з імі праехаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, інфармуе БЕЛТА.
Гл. таксама: Афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Фота — bymedia.net