Урад Беларусі чакае ад Нацбанка дэвальвацыі рубля

"Вядома, адхіленне ў 10% можна ацэньваць і называць па-рознаму, але па сутнасці мы вяртаемся да множнасці валютных курсаў. І было б добра, каб гэтае 10-працэнтнае адхіленне афіцыйнага курса вырашыла праблему, але тыя сігналы, што пасылае рынак, гавораць пра тое, што гэтага 10-працэнтнага адхілення яўна недастаткова", — цытуе віцэ-прэм'ера БЕЛТА.

"Як паказалі вынікі таргоў на міжбанкаўскім рынку, за гэтыя дні міжбанкаўскі рынак не ажыў, і шэраг аўтарытэтных экспертаў выказваюць меркаванне, што гэта паўмера і Нацбанку неабходна ажыццяўляць далейшыя крокі ў гэтым кірунку", — адзначыў ён.