Урад Ірландыі праз крызіс зачыняе амбасады
Зачыняюцца дыпмісіі ў Ватыкане, Іране і Усходнім Тыморы.
Гэта робіцца ў мэтах эканоміі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву міністра замежных спраў краіны Эймана Гілмара.
Рашэнне было прынята пасля перагляду дзейнасці замежных місій. Яго правяло Міністэрства замежных спраў і гандлю. Асаблівае месца надавалася эканамічнай аддачы ад двухбаковых місій.
У Дубліне мяркуюць, што такая мера дапаможа краіне зэканоміць за год 1,25 млн.еўра.