Урад спрасціў працэдуру рэгістрацыі вэб-сайтаў

Пры запаўненні анкетных дадзеных аб пастаўшчыку інтэрнэт-паслуг і уласніку інтэрнэт-рэсурсу зараз не трэба ўказваць код краіны. Індывідуальным прадпрымальнікам, якія валодаюць сайтамі, больш не трэба паведамляць уліковы нумар плацельшчыка, піша БелТА.

Акрамя таго, цяпер не трэба падаваць інфармацыю аб правах юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка на названыя рэсурсы. Зараз будзе дастаткова пазначыць рэквізіты дамовы ўласніка сайта з пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг.