Урад зацвердзіў новую пяцігодку
Савет Міністраў 11 ліпеня скончыў працу над Планам мерапрыемстваў па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады.
Усяго ў пяцігадовым плане 249 пазіцый. Яны датычаць фінансаў, падаткаў, цэнаў і інвестыцый, паведамляе БелТА. Ва ўрадавым дакуменце адлюстраваныя асноўныя напрамкі развіцця прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, сферы паслуг.