Ураган "Айрын" дасягнуў Нью-Ёрка

Вуліцы Нью-Ёрка апусцелі, грамадскі транспарт не працуе, многія прадпрыемствы былі загадзя абясточаныя, каб пазбегнуць кароткага замыкання. Мэр горада Майкл Блумбэрг заклікаў жыхароў горада не пакідаць свае дамы. Асноўныя аэрапорты Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі закрытыя, паведамляе ВВС. Ахвярамі стыхіі на тэрыторыі ЗША ужо сталі 10 чалавек.