"Уралкалій" прадаставіць "Беларуськалію" крэдыт ў 1 мільярд долараў

"Уралкалій" да канца месяца пазычыць "Беларуськалію" 1 мільярд долараў на паўтара гады, паведаміла блізкая да "Уралкалія" крыніца. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка папрасіў найбуйнейшага саўладальніка расійскай кампаніі Сулеймана Керымава.

Аб дамоўленасці па прадастаўленні 1 мільярда долараў паведаміў і Лукашэнка на сустрэчы з членамі ўрада, распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі. Крыніцу сродкаў ён называць адмовіўся, як і каментаваць інфармацыю аб сустрэчы Лукашэнкі з Керымавым. Прадстаўнікі "Уралкалія" і Nafta Moskva ад каментароў адмовіліся, паведамляе газета "Ведомости".

На сустрэчы бізнэсмэн і кіраўнік Беларусі вялі перамовы аб прыватызацыі "Беларуськалія", распавядаюць крыніцы газеты. Лукашэнка ацэньвае кампанію ў $ 30 мільярдаў, Керымаў - у $ 15 мільярдаў, як і год таму, распавядаюць яны.

Гэты крэдыт можна расцэніць як перадаплату для куплі "Беларуськалія", свайго роду гарантыю здзелкі, адзначае аналітык Raiffeizen Канстанцін Юмінаў.