"Уралкалій" разглядае магчымасць перадаплаты "Беларуськалію"
"Уралкалій" апублікаваў афіцыйную пазіцыю ў дачыненні да інфармацыі аб перадаплаце ў памеры 1 мільярд долараў за беларускі калій па фіксаваных цэнах.
У паведамленні "Уралкалій" пацвярджае, што разглядае магчымасць заключэння здзелкі з "Беларуськалем", у адпаведнасці з якой "Уралкалій" можа ўнесці да 1 мільярда долараў ў якасці папярэдняй аплаты на карысць "Беларуськалія" для забеспячэння набыцця пэўнага аб'ёму калію, паведамляе БелаПАН.
"Уралкалій" падкрэслівае, што яшчэ не заключыў пагаднення, "у сувязі з чым адсутнічаюць якія-небудзь гарантыі таго, што пагадненне будзе ажыццёўлена на ўказаных умовах ці што яна наогул будзе ажыццёўлена" .
Нагадаем, пра крэдыт у 1 мільярд долараў на паўтара гады ў лік будучых паставак беларускага калію паведаміла расійская газета "Ведомости". Пра даванне крэдыту найбуйнейшага саўладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керімава нібы папрасіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 8 чэрвеня.
Крэдыт, пішуць "Ведомости", можна расцэньваць як перадаплату для куплі "Беларуськалія", свайго роду гарантыю пагаднення.
Пра тое, што падкантрольная Керымаву кампанія "Нафта Масква" вядзе з беларускім бокам перамовы пра куплю кантрольнага пакета акцый "Беларуськалія", паведамілі 8 чэрвеня некаторыя СМІ. Называлася і меркаваная сума здзелкі — 15 мільярд долараў.
10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка ацаніў яго ў 30 мільярдаў долараў і не выключыў, што з 1 ліпеня гэта сума будзе індэксавацца з улікам інфляцыі долара.