Уральскі метэарыт стаў знакамітасцю ў Twitter
Праз некалькі гадзінаў пасля метэарытнага дажджу ў Чалябінскай вобласці хэштег #метеорит ачоліў спіс папулярнасці ў сервісе мікраблогаў.
Таксама самымі папулярнымі запытамі ў сацыяльных сетках і Google сталі "Русский метеорит", "Урал", "Челябинск". У спісе трэндаў Twitter некалькі першых месцаў таксама за навіной аб падзенні метэарыта, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, агулам пацярпелі каля 470 чалавек.