Ус павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

У сваім віншаванні, якое апублікаваў сайт byrunews.org Ус піша: "Жадаю, каб грандыёзны праект Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора — Еўразійскі Саюз пачаў працаваць і стаў самым магутным саюзам у свеце ў імя росквіту нашых братэрскіх народаў".

Ус заяўляе, што 99% беларусаў гавораць і думаюць па-руску. Асноўнай рэлігіяй у Беларусі, як і ў Расіі, з'яўляецца праваслаўе. Па яго словах, нас аб'ядноўвае падобная гісторыя і культура. 1,5 мільёна беларусаў працуюць у Расіі ды 20 тысяч навучаюцца ў расійскіх універсітэтах.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі раз-пораз спрабуюць разыгрываць "расійскую карту". Апошнім разам гэта рабілі генерал Валерый Фралоў і Сяргей Скрабец. 2 красавіка 2007 года яны спрабавалі правесці мітынг у гонар Дня яднання. На яго сабралося каля паўсотні чалавек.