Усе мінскія пад'езды сёлета былі адрамантаваныя за грошы жыхароў

Пры ўсіх рамонтах выкарыстоўваліся таксама і грошы жыхароў. Пра гэта паведаміў дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч.

Рэянтовіч: "Сёлета намі запланаваны рамонт 3051 пад'езда. Ужо адрамантавана 2616 пад'ездаў. У гэтым годзе мы ні адзін пад'езд цалкам не рамантавалі за кошт сродкаў бягучага рамонту. Поўны рамонт праводзіўся толькі з долевым удзелам насельніцтва. Ён, як правіла, складаў 50% грашовых сродкаў ад агульных выдаткаў на рамонт".