Усе вынікі 1/8 фінала футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

"Ньюкасл" перамог "Анжы" — 1:0 (першы матч — 0:0), "Чэлсі" выйграў у "Сцяўа" — 3:1 (0:1), "Фенербахчэ" згуляў унічыю 1:1 з "Вікторыяй" (1:0), "Бардо" прайграў "Бенфіцы" — 2:3 (0:1), "Лацыё" перамог "Штутгарт" з лікам 3:1 (2:0), "Зеніт" выйграў у "Базеля" — 1:0 (0:2), "Рубін" перамог у дадатковы час "Левантэ" — 2:0 (абодва матчы ў асноўны час скончыліся ўнічыю 0:0; беларус Сяргей Кісляк, які выступае за казанцаў, выйшаў на замену на 116-й хвіліне), "Інтэр" разграміў "Тотэнхэм" з лікам 4:1 (0:3).

Такім чынам, у 1/4 фінала Лігі Еўропы выйшлі наступныя каманды: англійскія "Ньюкасл", "Тотэнхэм" і "Чэлсі", італьянскі "Лацыё", расійскі "Рубін", турэцкі "Фенербахчэ", швейцарскі "Базель", партугальская "Бенфіка".