Усім беларусам давядзецца перааформіць банкаўскія карткі

Рэч у тым, што ў канцы студзеня з Банкаўскага кодэкса зніклі такія словы, як "банкаўскія пластыкавыя карткі" і "карт-рахунак". Замест іх зараз будуць "банкаўскія аплатныя карткі" і "бягучы рахунак". І каб выканаць заканадаўства, банкам давядзецца нанова скласці дамовы з усімі трымальнікамі картак, адзначае "Комсомольская правда". З прычыны таго, што словы "карт-рахунак" і "пластыкавая картка", якія там запісаны, апынуліся па-за законам.

Калі да канца года не перааформіць дамову, то банк будзе вымушаны закрыць рахунак і заблакаваць картку. Самі банкіры кажуць, што шмат часу ў кліентаў гэта не зойме. Пры сабе грамадзяніну трэба мець толькі пашпарт. Для пераафармлення дамовы трэба звяртацца ў тое аддзяленне банка, дзе выдалі картку.

Фота — nnm.ru