Падчас купання ўтапіўся беларускі консул у Рыа-дэ-Жанейра
Трагедыя адбылася на пляжы Копакабана. Сяргея Гурэўскага паспелі выцягнуць з вады, але па дарозе ў шпіталь ён памёр.
Як паведамляе РІА "Новости", Гурэўскі захлынуўся падчас купання. Генеральнаму консулу Беларусі было 55 гадоў. На гэтым тыдні яго цела павінны адправіць на радзіму.
На здымку: Сяргей Гурэўскі (злева)
Фота — ria.ru, nv-online.info