Уцякаючы, беларус пакінуў ва Украіне трактар
Беларус на трактары МТЗ спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-украінскую мяжу.
Калі ж кіроўца убачыў украінскіх памежнікаў, кінуў трактар і ўцёк у Беларусь. Выпадак меў месца ў Валынскай вобласці Украіны. Аб гэтым паведамляюць “Валынскія навіны”.
Украінскія праваахоўнікі паведамілі аб парушальніку мяжы сваім беларускім калегам. Вядзецца пошук трактарыста.