Відавочца: Панікі ніякай не было

Севярын Квяткоўскі: "Я зайшоў  у метро з боку універсаму "Цэнтральны" і аккурат ішоў у адной плыні людзей уніз. А другая плынь ішла са станцыі "Купалаўская" таксама ўніз. І калі я падыходзіў да экскалатару, дзесьці за метр ад яго адбылося тое, што мне спачатку падалося хлапком. Людзі аўтаматычна прыселі, потым пачалі вяртацца. Адразу вельмі моцны дым. Людзі пабеглі назад – з лёгкай панікай. Хтосьці на станцыю метро "Купалаўская". Я выйшаў, я думаў, што гэта хуліганскі выбрык кшталту дымавой шашкі. Я вярнуўся, каб зняць на смартфон. Такі журналісцкі рэфлекс. І я пабачыў, як выносяць параненую ў нагу жанчыну. Я зразумеў, што справа сур'ёзная. Пасля пабачыў параненых у рукі.

Панікі ніякай не было. Усе пачулі моцны хлапок, але, пэўна, не ўсе людзі зразумелі, што гэта. Не было ўздрыгвання, не было закладання вушэй. Паваліў моцны дым, усё было ў дыме. Гэта быў канец рабочага дня, і там было тры плыні".