Відэаназіранне ў гандлёвых цэнтрах стане абавязковым

"Гэтым пытаннем павінны сур'ёзна займацца ўласнікі гандлёвых арганізацый. Прычым варта ўсталёўваць камеры, якія змогуць выразна зняць тое, што адбываецца", — цытуе БЕЛТА кіраўніка ведамства.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб бяспецы людзей, а таксама аб папярэджанні магчымых і раскрыцці здзейсненых злачынстваў. Генпракурор лічыць, што пытанні відэаназірання трэба агаворваць пры выдачы дазволу на адкрыццё гандлёвага аб'екта.