Ва Украіне чатыры месяцы чакаюць абяцаныя дакументы з Беларусі
Яны датычаць распрацоўкі Хаціслаўскага кар'еру ў Брэсцкай вобласці, паведамляе сайт gazeta.lviv.ua.
Нагадаем, што шматлікія украінскія навукоўцы папярэджваюць пра небяспеку распрацоўкі Хаціслаўскага кар'еру. Яны мяркуюць, што гэта прывядзе да таго, што на тэрыторыі Украіны могуць змялець і знікнуць Шацкія азёры. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы казаць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, якія могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Беларускі бок у сваю чаргу заяўляе: усе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар'еры ўлічаныя і мінімізаваныя.
Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёраў і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.
Фота — gidtravel.com