Ва Украіне ўвядуць суд прысяжных
Яны будуць удзельнічаць у працэсах, дзе абвінавачанаму пагражае максімальная мера пакарання.
Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла новы Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Новае заканадаўства прадугледжвае прымяненне ва Украіне суда прысяжных пры разглядзе злачынстваў, за здзяйсненне якіх прызначаецца пажыццёвае зняволенне.
У судовым працэсе буду ўдзельнічаць двое суддзяў і трое прысяжных. Уводзяцца такія меры стрымання, як хатні арышт і заклад. Мяркуецца, што хатні арышт можа быць ужыты да асобы, абвінавачанай у злачынстве, за здзяйсненне якога законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, інфармуе korrespondent.net