Ва Ўніверсітэце інфарматыкі вяртаюцца да вячэрняга навучання

Па кожнай такой спецыяльнасці ў БДУіР плануюць набраць 30 чалавек, то бок усяго — 240 студэнтаў, паведамляе БелаПАН. Як лічыць прарэктар па навучальнай працы ды інфарматызацыі ВНУ Барыс Нікульшын, студэнты-вячэрнікі змогуць сумяшчаць навучанне з працай і кар’ерай.

Усяго колькі год таму ў беларускіх ВНУ пачалі паступова скарачаць набор на вячэрняе аддзяленне. А цяпер гаворка ідзе ўжо пра тое, каб стала меней завочнікаў.