Вайскоўцаў кінулі на жніво

Ва Узброеных сілах сфармавалі тры зводныя аўтамабільныя ўзводы. Яны будуць дапамагаць сельскагаспадарчым прадпрыемствам на ўборцы ўраджаю, перадае БелаПАН.

Каб кіраваць дзеяннямі вайскоўцаў, якія дапамагаюць збіраць ураджай, у Міністэрстве абароны створана адмысловая аператыўная група. Жаўнеры працуюць у СПК Клецкага, Старадарожскага, Чавускага, Мсціслаўскага раёнаў. Яны галоўным чынам перавозяць грузы. Усяго на жніве працуюць 110 вайскоўцаў і 70 армейскіх аўтамабіляў.