Валютны курс "Белгазпрамбанка": "Нацбанк + 30%"
Менавіта па такім курсе будуць улічвацца за межамі краіны аперацыі ў беларускіх рублях па пластыкавых картках банка.
"Звяртаем асаблівую ўвагу трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак, выпушчаных у беларускіх рублях, на тое, што па ўсіх аперацыях, здзейсненых ад 23 красавіка за межамі Рэспублікі Беларусь, "Белгазпрамбанкам" уводзіцца камісія ў памеры 30% ад сумы", — гаворыцца ў паведамленні на сайце банка.