Вандалы разграмілі каталіцкую капліцу ў Мінску

Здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю (з 15 на 16 снежня), паведамляе сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі. Невядомыя скралі раратнюю свечку, пасхал, а таксама знішчылі адвэнтавую дэкарацыю.

Акрамя свечак злодзеі скралі мікрафоны, а таксама разбілі аб падлогу гукаўзмацняльныя калонкі ў капліцы. У капліцы з алтара былі паскіданыя абрусы і распылены вогнетушыцель.
 
Капліца стаіць на ўзгорку, і побач жылых будынкаў няма. У ноч здарэння, да таго ж, было дрэннае надвор’е.

Фота — radzima.org