Варшаўскія беларусы адсвяткавалі Дзяды (фота)

Удзельнікі мерапрыемства наведалі магілы выбітных беларусаў на варшаўскіх могілках —Воля і Павонскіх. Арганізатарам мерапрыемства выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Перад прысутнымі выступіў старшыня БНП Анатоль Міхнавец. Ён расказаў гісторыі жыцця вядомых беларусаў, якія знайшлі спачын на полькай зямлі. Напрыклад на праваслаўных могілках Воля пахаваны прадзед Паўла Севярынца — Міхаіл Будзька.
У часе святкавання Дзядоў разам з нацыянальным беларускім сцягам быў выкарыстаны і сцяг "Саюза Беларускай Моладзі". Шмат хто з пахаваных у Варшаве беларусаў належаў да гэтай арганізацыі.

Адзін з іх Ян Жамойцін — беларускі грамадскі дзеяч, літаратар і ветэран нацыянальнага руху, які ў часе вайны кіраваў Наваградскай акруговай арганізацыяй СБМ.

Каля магілаў удзельнікі запалілі знічы і памаліліся.