Ватыкан абнародаваў дакументы з суда над Галілеем

Як паведамляе ВВС, у ліку абнародаваных трапілі і дакументы з працэсу над Галілеем, а таксама ўказ пра адлучэнне ад царквы Марціна Лютара.

Агулам выстаўлена каля ста дакументаў. У тым ліку і ліст, на якім ажно 80 пячатак. Гэта просьба дазволіць англійскаму каралю Генрыху VIII развесціся з Кацярынай Арагонскай.