Ваўкавыскія экскурсаводы застаюцца без працы
Ваўкавыскі каледж сёлета выпусціў 20 студэнтаў-бюджэтнікаў з кваліфікацыяй "Турагент. Экскурсавод". Але толькі 9 з іх пачалі працаваць.
Пры гэтым, адзначае "Ежедневник", на падрыхтоўку гэтых спецыялістаў выдаткавана больш за 250 мільёнаў рублёў.
З дзевяці шчасліўчыкаў пяцёра атрымалі накіраванні ў прыватныя фірмы, не звязаныя з турызмам. Напрыклад, на мэблевай фабрыцы яны працуюць спецыялістамі па продажах і маркетынгу.
У той жа час дырэктар каледжа заяўляе, што зачыняць спецыяльнасць не плануецца. Экскурсаводаў і турагентаў мяркуюць уладкоўваць кіраўнікамі дзіцячых гурткоў.