Веганскі кірмаш "Спачуванню няма межаў"

 Падчас якога прэзентавалі кнігу “Спадарожнік вегана”, а ўсе жадаючыя частавалі адно аднаго сваімі стравамі. Падобныя імпрэзы ладзяцца, каб прыцягнуць увагу да праблем з жывёламі, якія апынуліся на вуліцы. На кірмашы распавядалі пра ўжыванне забароненай атруты пры адлове сабак і котак, пра выпадкі адстрэлу хатніх улюбёнцаў на вачах ў іх гаспадароў, а самае галоўнае, звярталі ўвагу на адсутнасць жывёлаахоўнага заканадаўства ў краіне.

Да веганскага кірмашу далучыліся і музыкі: гурты Silicon, Blackmail і іншыя.


Еўрарадыё таксама вырашыла паўдзельнічаць у мерапрыемстве і пачаставала наведвальнікаў веганскімі бульбянымі рулетамі па рэцэпце слухачоў.