Velcom падаражэў на 8%

Кошты падняліся ў сярэднім на 8%, паведамляе БЕЛТА. Падаражэлі званкі, абаненцкая плата на галасавых тарыфных планах і SMS. Павелічэнне коштаў таксама закранула выходныя міжнародныя званкі і дадатковыя паслугі. Падвысіліся і тарыфы на паслугі, якія аказваюцца прад кантэнт-правайдэраў пры дапамозе адпраўкі SMS, MMS, USSD-запытаў і званкоў на кароткія нумары. 

Без зменаў засталіся памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае раней у растэрміноўку, а таксама тарыфы на мабільны інтэрнэт (абаненцкая плата і кошт трафіку).