Velcom забыўся аплаціць даменнае імя
Беларускі мабільны аператар velcom на пэўны час пазбавіўся афіцыйнага сайта.
Акрамя таго, кліенты кампаніі не могуць атрымаць доступ да паслуг аператара праз інтэрнэт, адзначае "Хартыя'97". Правайдэры адключылі дамен 18 красавіка.
Цяпер дамен ужо аплачаны. Але для таго, каб сайт ізноў паўнавартасна пачаў працаваць, спатрэбіцца некалькі дзён, пакуль перапішуцца так званыя DNS.