Віцэ-прэм’ер раскрытыкаваў арганізацыю бяспекі дзяцей
Працягваецца разбор абставінаў трагічнага здарэння, якое адбылося 13 лістапада ў Мінску каля школы № 23, калі загінуў школьнік.
Вось што заявіў 20 лістапада на пазачарговым пасяджэнні пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін:
"Дадзенае здарэнне высвяціла грубае парушэнне мераў аўтадарожнай бяспекі. Калі няма агароджаў вакол школ, турнікетаў, загараджальных прылад, якія перашкаджаюць праезду аўтамабільнага транспарту на тэрыторыю школ і дзіцячых садоў. Няма шлагбаўмаў перад уездам. Пры наяўнасці забараняльных знакаў у школы, відавочна сістэматычнае іх парушэнне. Часам спасылка на адсутнасць сродкаў на забеспячэнне бяспекі дзяцей, асабліва ў сталіцы, не прымаецца. Я расцэньваю гэта як бяздзейнасць і халатнасць службовых асобаў".
Таму, паводле віцэ-прэм'ера, у нашай краіне неабходна прыняць дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі пешаходаў, найперш дзяцей.
Мікалай Ладуцька пра сумнавядомую школу №23: Я думаю — гэта наша дасягненне