Віцэ-прэм'ер Румас: Жыць трэба па сродках
Верагодна, чыноўнік урада меў на ўвазе і крэдытныя сродкі, выдзялення якіх Беларусь дамагаецца ад Расіі.
Беларусь плануе завяршыць перамовы аб атрыманні расійскіх крэдытаў бліжэйшым часам, паведамілі БЕЛТА у Мінфіне Беларусі.
Гаворка ідзе аб стабілізацыйных крэдытах на агульную суму $3 млрд, за якімі ўрад звярнуўся да Расіі і Антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС.
Бліжэйшым часам Мінфіну Расіі будзе прадстаўленая інфармацыя пра грашова-крэдытную, бюджэтна-падатковую палітыку, якая неабходная для прыняцца рашэння па крэдытах. Віцэ-прэм'ер Сяргей Румас адзначыў, што расійскі бок будзе праінфармаваны наконт захадаў па ўзмацненні жорсткасці ў крэдытнай, бюджэтна-падатковай палітыцы, па структурных рэформах, а таксама па зніжэнні аб'ёмаў фінансавання дзяржпраграм у 2011 годзе. "Гэтыя захады накіраваныя на стрымліванне ўнутранага сукупнага попыту. Жыць трэба па сродках", - дадаў Румас.