Віцебляне адзначаць Міжнародны дзень астраноміі
20 красавіка з 18.00 па 22.00 на пляцоўцы каля цэнтру “Марка-Сіці” ў Віцебску можна будзе паглядзець у тэлескоп і ўбачыць Солнца, Месяц і Юпіцер.
Праўда, для гэтага павінна быць добрае, амаль бясхмарнае надвор’е. Апроч саміх астранамічных назіранняў будзе разгорнутая невялікая астрафотавыстава, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.
Цяпер Міжнародны дзень астраноміі адзначаецца ў суботу, калі Месяц мае фазу блізу 1-й чвэрці і гэта прыпадае на інтэрвал з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны траўня. Сёлета гэта акурат 20 красавіка.