Віцебскі гаспадарчы суд прадае "Вконтакте" вінзавод і аўтамабіль
Раней гаспадарчы суд Віцебшчыны выкарыстоўваў свае акаўнты ў сацыяльных сетках для пошуку даўжнікоў.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" афіцыйны акаўнт гаспадарчага суда паведамляе пра пяць прапановаў на продаж. Гэта цагельня ў Расонскім раёне (за 2 мільёны долараў), вінзавод у Баравусе (каля 280 тысяч долараў), лесапільны цэх у Глыбоцкім раёне (за 5000 долараў), станок для ацыліндроўкі бярвення Roundtec-320 (за 27 600 долараў) і легкавы аўтамабіль "ВАЗ-21214" 2012 года (за 7300 долараў).
У выпадку адсутнасці пакупнікоў таргі абвяшчаюцца неадбытымі, а на паўторных кошт маёмасці памяншаецца да 20%. Усе выдаткі па неадбытых таргах кладуцца на даўжніка.
Фота — news.vitebsk.cc