Віцебскіх даўжнікоў суд дастае СМС-камі
Амаль паўтысячы паведамленняў за два месяцы накіраваў недысцыплінаваным грамадзянам гаспадарчы суд Віцебскай вобласці.
Такі метад работы ўвёў са жніўня аддзел выканання пастановаў. Масавая СМС-рассылка ідзе з выкарыстаннем рэсурсаў аператара МТС. Супрацоўнікі суда адзначаюць, што такая сувязь дае станоўчы вынік: даўжнікі самі звязваюцца з судовым выканаўцам і высвятляюць, што за працэдура ў адносінах да іх распачатая.
Ёсць шматлікія прыклады пагашэння запазычанасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія атрымалі на мабільнік “прывітанне” з суда, інфармуе БЕЛТА.