Відэаагляд першых матчаў футбольнага чэмпіянату Беларусі

Нагадаем, што 30 сакавіка прайшлі чатыры матчы 1-га тура чэмпіянату. “Мінск” згуляў у сябе дома з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” унічыю 0:0. Салігорскі “Шахцёр” перамог “Нафтан” з Наваполацку — 1:0. Магілёўскі “Дняпро” выйграў у “Гомеля” — 2:1, а бабруйская “Белшына” перамагла брэсцкае “Дынама” — 1:0.

31 сакавіка БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю — 1:1, гродзенскі “Нёман” перамог мазырскую “Славію” — 2:0.

Сайт Беларускай федэрацыі футбола прапануе відэаагляд шасці матчаў 1-га тура.