Віктар Цярэшчанка патрабуе перавыбараў у Палату дэпутатаў

Па словах Цярэшчанкі, якія перадае БелаПАН, ён запатрабуе перавыбараў на падставе доказаў фальсіфікацыі вынікаў галасавання, якія ён мае. З такім патрабаваннем Цярэшчанка хоча звярнуцца ў Цэнтравыбаркам і Генеральную пракуратуру.

Ён кажа, што ўся выканаўчая ўлада дзейнічала на карысць старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкаму Мечыслава Морхата, які таксама вылучаўся кандыдатам. Таксама палітык кажа, што яму перашкаджалі ў агітацыі.

Цярэшчанка заяўляе, што мае звесткі ад чальцоў участковых камісій пра тое, што выбары былі сфальсіфікаваныя, а таксама мае аўдыя- і відэазапісы працэсу фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Перавыбары па Шаркаўшчынскай акрузе палітык патрабуе правесці ў адзін дзень галасавання, з 8 да 20 гадзін.