Віктар Ганчарэнка працягнуў кантракт з БАТЭ
Працоўная дамова была падпісаная ў пятніцу, 14 снежня.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Нагадаем, Віктару Ганчарэнку 35 гадоў. Ён выступаў за БАТЭ як футбаліст, але з-за цяжкай траўмы скончыў кар'еру гульца ў 25 гадоў. У 2004-2006 гадах трэніраваў дубліруючы склад БАТЭ, а ў лістападзе 2007-га стаў галоўным трэнерам галоўнай каманды. Пры Ганчарэнку БАТЭ стабільна становіцца чэмпіёнам Беларусі, выходзіць у групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. 
Фота — Еўрарадыё, daylife.com, bymedia.net