Віктар Януковіч супраць вызвалення Юліі Цімашэнкі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч не лічыць патрэбным вызваляць былога прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнка. У інтэрв'ю журналістам вядучых заходніх газет, у тым ліку Times, Wall Street Journal, New York Times і агенцтву Bloomberg ўкраінскі лідар паведаміў, што выхад Цімашэнкі на свабоду будзе няправільным сігналам.

Разам з тым, кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, урады краін Еўропы, а таксама ЗША рэзка асудзілі вынясенне прысуду Цімашэнка. Яго назвалі прыкладам выбарачнага прымянення правасуддзя, якое мае ярка выяўленыя палітычныя матывы. Некаторыя заходнія лідары прама заклікалі вызваліць былога прэм'ера, а праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" назвала Юлію Цімашэнка вязнем сумлення, паведамляе ВВС.