Вікторыя Азаранка атрымала 20-ю перамогу запар
Беларуская тэнісістка выйшла ў чвэрцьфінал турніра ў Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 5,5 млн долараў.
Дзеля гэтага Вікторыі давялося перамагчы немку Юлію Гергес — 6:3, 6:1. Сёлета першая ракетка свету не ведае паражэнняў.
Наступнай саперніцай беларускі будзе полька Агнешка Радваньска.
Нагадаем, што Вікторыя Азаранка працягвае выступаць на турніры толькі ў адзіночным разрадзе. З парных спаборніцтваў ёй давялося зняцца, бо ў чэшкі Петры Квітавай, з якой яна выступала ў пары, узніклі праблемы са здароўем.
Фота — Reuters