Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале Уімблдона
У цяжкім паядынку з амерыканкай Серэнай Уільямс беларуска саступіла — 3:6, 6:7.
Такім чынам, у фінале сустрэнуцца Агнешка Радваньска з Польшчы і Серэна Уільямс. Радваньска, незалежна ад выніку фіналу, ад панядзелка стане першай ракеткай свету. На 2-м месцы ў рэйтынгу — расіянка Марыя Шарапава, на 3-м — беларуска Вікторыя Азаранка.
Фота — daylife.com