Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Люксембургу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру ў Люксембургу з прызавым фондам 220 тысяч долараў ЗША. 23 кастрычніка ў вырашальным матчы за 1 гадзіну 15 хвілін яна перамагла румынку Моніку Нікулеску з лікам 6:2, 6:2. 

Для 22-гадовай Азаранкі гэта восьмы тытул у адзіночнай кар'еры. Яшчэ шэсць разоў яна выйгравала турніры ў пары.

Фота: era.by