Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу "Ралан Гарос"
Беларуская тэнісістка працягвае свой паспяховы выступ на кортах "Ралан Гарос".
Як паведамляе "Спорт Беларусь", у суботу ў 1/16 фіналу Азаранка ўпэўнена абыграла італьянку Раберту Вінчы — 6:3, 6:2. Нашая суайчынніца чыста выйграла 20 мячоў пры 9 нявымушаных памылках. Паказчыкі Раберты Вінчы адпаведна роўныя 19 і 13.
У 1/8 Азаранка згуляе з пераможцай пары Кая Канэпі — Кацярына Макарава.