Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Дохе
18 лютага першая ракетка свету абыграла польку Агнешку Радваньску, якая займае 6-е месца ў рэйтынгу — 6:2, 6:4.
Прызавы фонд турніру ў Дохе (Катар) складае 2 мільёны 168 тысяч 400 долараў.
У вырашальным матчы беларуская тэнісістка сустрэнецца з аўстралійкай Самантай Стосур (5), якая ў паўфінале перамагла Марыён Бартолі з Францыі (7). Адзначым, што Азаранка перамагала Стосур ва ўсіх пяці вочных паядынках.
У сезоне 2012 года Вікторыя выйграла 16 матчаў з 16. Яна стала пераможцай спаборніцтваў у Сіднэе і Australian Open, нагадвае БелаПАН.