Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Брысбене
Прызавы фонд гэтага тэніснага спаборніцтва складае 1 мільён долараў ЗША.
Як паведамляе "Прессбол", у матчы 1/4 фіналу наша суайчынніца разграміла Ксенію Пярвак з Казахстана — 6:1, 6:0.
У паўфінале першая ракетка свету згуляе з пераможцай сустрэчы паміж дзвюма амерыканкамі — Серэнай Уільямс і Слоан Стывенс.
Фота — bymedia.net