Вікторыя Азаранка застаецца першай ракеткай свету

Наша суайчынніица захавала за сабой званне першай ракеткі свету ў рэйтынгу WTA. На другую пазіцыю ўзнялася расіянка Марыя Шарапава, на трэцім апынулася Агнешка Радваньска з Польшчы. Чэмпіёнка амерыканскага тэніснага турніру Серэна Уільямс так і засталася чацвёртай.

У першую сотню тэнісістак увайшла яшчэ адна нашая спартоўка — Вольга Гаварцова. Яна займае 55-ы радок у рэйтынгу.

Фота — Reuters