Вікторыя Азаранка займае 6-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка займае 6-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA, у яе 4470 балаў. У папярэднім рэйтынгу Азаранка была 8-я. Па-ранейшаму лідыруе Каралін Вазняцкі з Даніі з 9740 баламі. У чэмпіёнскай гонцы Азаранка 5-я, а лідыруе тая ж Вазняцкі.


Нагадаем, беларуска днямі выйграла турнір WTA у Маямі, выйграўшы ў фінале ў расіянкі Марыі Шарапавай — 6:1, 6:4.