Вікторыю Азаранку зрабілі бельгійкай
На чэмпіёнскім кубку няправільна пазначылі нацыянальнасць тэнісісткі.
Такая недарэчнасць здарылася з арганізатарамі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, інфармуе БелаПАН.
На Кубку Дафны Экхерст, які ўручаецца чэмпіёнцы, напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання была няправільна выгравіраваная нацыянальнасць Вікторыі Азаранкі. Замест Беларусі (BLR) была паказаная Бельгія (BEL).
Нагадаем, што Вікторыя Азаранка паспяхова абараніла свой леташні чэмпіёнскі тытул і цяпер з'яўляецца двухразовай пераможцай Australian Open.