Вільню прызналі самай крымінальнай сталіцай у ЕC

Паводле статыстыкі, перадае партал DELFI, у Вільні гэты паказчык складае — 7,9 выпадкаў на 100 000 жыхароў. На другім месцы ідзе Талін (6,03 выпадка). Замыкае тройку сталіца Люксембурга (4,24).

У ТОР-5 самых крымінальных сталіц краін Еўрасаюза таксама ўваходзяць галандскі Амстэрдам (3,65) і бельгійскі Брусэль (3,09).

Самай бяспечнай сталіцай стала мальтыйская Валлета. Там за 2007-2009 гады не было зарэгістравана ніводнага выпадку забойства ці замаху на чалавечае жыццё.

Што праўда, з-за розначытанняў у методыцы статыстыкі з дакладу выпала сталіца Латвіі Рыга.

Фота — velvet.by