Віталь Клічко: Усе мае акаўнты ў Twitter несапраўдныя

Як паведамляе УНІАН, у Twitter ад імя Віталя Клічка была распаўсюджаная інфармацыя, што ён сыходзіць з боксу праз узрост (яму 40 гадоў) і траўму пляча. Прэс-служба партыі "УДАР Віталя Клічка" гэта абвяргае і паведамляе, што яе лідар звернецца да адміністрацыі Twitter з просьбай заблакаваць усе старонкі, створаныя ад яго імя.