Віцебск рыхтуе выцвярэзнік для гасцей "Славянскага базару"

Пра гэта паведаміў начальнік абласной міліцыі Ігар Яўсееў. Па яго словах, якія перадае інтэрнэт-выданне "Ежедневник", выцвярэзнік будзе працаваць кругласутачна. 

Традыцыйна падчас фэсту будзе забаронена прадаваць спіртныя напоі ды піва ў месцах фэставых імпрэзаў і ў радыусе 500 метраў прылеглай да іх тэрыторыі. Праўда, гэтае правіла не распаўсюджваецца на рэстараны, кафэ і бары, якія атрымалі адпаведны дазвол.

Фота — prikolin.ru